Беларусам прасцей будзе атрымаць грамадзянства Расеі
Ніжняя палата расейскага парламента ўхваліла ў першым чытанні папраўкі да закона аб грамадзянстве. Як паведамляецца, згодна з ім, грамадзяне Беларусі і Украіны не будуць праходзіць сумоўе для атрымання статусу носьбітаў расейскай мовы.
У адпаведнасці з законапраектам, такая магчымасць прадугледжваецца, калі камісія прызнае іх тымі, хто свабодна валодае расейскай мовай. Адзначаецца, каб абысціся без сумоўя, трэба будзе накіраваць асабістую заяву.
Беларускае Радыё Рацыя
