Беларусам рэкамендуюць не наведваць Францыю



5 снежня ў Францыі, у тым ліку ў Парыжы, павінен пачацца бестэрміновы агульнанацыянальны страйк. Рух грамадскага транспарту будзе прыпынены. Многія ўстановы будуць зачыненыя. Гэта істотна паўплывае на паўсядзённае жыццё жыхароў і гасцей Францыі, гаворыцца ў інфармацыі пасольства.

Дыпмісія рэкамендуе адмовіцца ад наведвання краіны ў гэты перыяд, а пры знаходжанні ў Францыі, па магчымасці, заставацца дома, напярэдадні зрабіць неабходныя запасы харчавання і паліва. Таксама рэкамендуецца выконваць падвышаныя меры асабістай бяспекі і пазбягаць наведвання месцаў масавага збору людзей. 

Прычынай страйку стала планаваная рэформа пенсійнай сістэмы. Як адзначаюць прафсаюзы, грамадскі рух можа стаць самым буйным з 1995 года і працягнуцца да Калядаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота РИА Новости