Беларусам танней дасылаць пасылкі з Украіны
Беларусы ездзяць ва Украіну не толькі “па закупы”. Ад нядаўняга часу ў беларускіх грамадзянаў набывае папулярнасць і украінская пошта. Справай пацікавіўся наш карэспандэнт – Марцін Война.
– Беларусы, якія жывуць на Берасцейшчыне, усё часцей прыязджаюць на памежную Валынь, каб адправіць пасылкі. Адаслаць пасылкі, напрыклад, у Польшчу з тэрыторыі Украіны каштуе ў два разы танней. Для беларусаў Берасцейшчыны адпраўка пасылак у Польшчу заўсёды актуальная. Шмат людзей з паўднёвага захаду Беларусі працуе ў Польшчы, у іншых там – сваякі і сябры. Беларускі манапаліст Белпошта патрабуе за адпраўку аднаго кілаграму пасылкі ў Варшаву 156 тысяч беларускіх рублёў, украінская пошта бярэ амаль у два разы менш. Ва украінскіх вёсках, памежных з Беларуссю, кольксць пасылак, якія дасылаюць беларусы скаладае 10 адсоткаў.
Беларускае Радыё Рацыя
