Беларусам забароняць наведваць памежныя тэрыторыі трох раёнаў Гомельскай вобласці



Дзяржаўны памежны камітэт з 1 чэрвеня забароніць беларусам наведваць памежныя тэрыторыі трох раёнаў Гомельскай вобласці — Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага. Афіцыйная прычына — “забеспячэнне памежнай бяспекі”.

Мяркуецца, што забарона будзе доўжыцца ўсё лета — да 31 жніўня. Атрымаць пропускі ў памежную палосу таксама будзе нельга. Забарона не датычыцца тых, хто працуе ў гэтых раёнах ці ахоўвае тут мяжу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: hoynicki.fpb.1prof.by