Беларусаў аштрафавалі за георгіеўскую стужку



Суд у Івана-Франкоўскай вобласці аштрафаваў турыстаў з Беларусі за выкарыстанне забароненай ва Украіне георгіеўскай стужачкі. Турыстаў пакаралі максімальна магчымым штрафам у памеры 2250 грн.

Інцыдэнт адбыўся на гарналыжным курорце „Букавель”, дзе адпачывалі беларусы.

„Пяць турыстаў (трое мужчын і дзве жанчыны) прымацавалі на лабавым шкле сваёй машыны Mercedes Vito георгіеўскую стужачку. Мясцовыя жыхары і я папрасілі беларусаў зняць яе, тыя адмовіліся. Тады мы выклікалі на месца канфлікту праваахоўнікаў і актывістаў – ветэранаў АТО”, – распавёў выданню мясцовы дэпутат Андрэй Марійчына.

Нагадаем, у чэрвені ва Украіне ўступіў у сілу закон аб забароне вырабу і прапаганды георгіеўскай стужкі. Дакумент прадугледжвае штрафы ў памеры 850-2550 грн за публічнае выкарыстанне, дэманстрацыю або нашэнне георгіеўскай стужкі альбо яе малюнак.

kurs.if.ua