Беларусаў у Баброўніках працягвае вітаць Мікалай Статкевіч
На памежным пераходзе Бераставіца-Баброўнікі беларуска-польскай мяжы стаіць вялікі банер з партрэтам былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча. Тысячы людзей, якія з Польшчы едуць у Беларусь, асабліва ў гэтыя сакавіцкія дні, чытаюць: “Мікалай Статкевіч 2015. Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года. Пяць гадоў за кратамі. Свабоду!”
Нагадаем, што ў 2009 годзе кангрэс «Еўрапейскай кааліцыі» вылучыў Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты. У 2010 годзе ён быў зарэгістраваны кандыдатам на выбарах прэзідэнта Беларусі. 26 мая 2011 года яго асудзілі за арганізацыю «масавых беспарадкаў» да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Цяпер Мікалай Статкевіч на свабодзе і працягвае змагацца з рэжымам.
Беларускае Радыё Рацыя, Баброўнікі-Бераставіца
