Беларусаў заклікаюць да агульнанацыянальнай малітвы



Беларускія дзеячы культуры і грамадскія актывісты запісалі зварот да ўсіх людзей добрай волі з заклікам да агульнанацыянальнай малітвы за Беларусь.

„Цемра, якая гадамі памнажалася ў Беларусі, не знікне за імгненне. Мы ўсё ясней усведамляем — разам з вызваленнем ад тыраніі нашай зямлі патрэбна духоўнае аздараўленне. У гэты няпросты час мы хочам яшчэ мацней маліцца за спыненне беззаконня, за аднаўленне справядлівасці і супакою”. Аўтары звароту прапануюць усім далучацца да супольнай малітвы кожны дзень а 21-й гадзіне, а таксама маліцца за Беларусь на богаслужэннях, асабліва ў пятніцу вечарам.

Зварот да беларусаў запісалі: акцёр Павел Харлачнук, грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч, жонка палітвязня Паўла Севярынца – Вольга Севярынец, каталіцкі святар Вячаслаў Барок ды іншыя асобы.

Беларускае Радыё Рацыя