Беларусі далёка да ўступлення ў Балонскі працэс



Інфармацыя на сайтах беларускіх ВНУ дэманструе крайнюю закрытасць іх дзейнасці, заявіў эксперт у сферы адукацыі, член Балонскага грамадскага камітэта Сяргей Вітохін на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Па словах Вітохіна, пра такое становішча сведчаць вынікі рэйтынгу. Гэта першы этап даследавання акадэмічнай свабоды, які праводзіць Грамадскі Балонскі камітэт. Эксперт патлумачыў, што ў рамках рэйтынгу сайты ВНУ ацэньваліся на прадмет даступнасці інфармацыі аб ВНУ ў цэлым, менеджменце, дакументах, якія абмяжоўваюць свабоды, аб ідэалагічнай рабоце і дзейнасці Незалежных дэмакратычных арганізацый ў ВНУ, а таксама аб інфармацыі аб навучальным працэсе.

Згодна са складзеным рэйтынгам, ніводную з 53 ВНУ нельга назваць адкрытым па прадстаўленасці ў інтэрнэце. Лепш за іншых выглядалі Гомельскі дзяржаўны універсітэт, Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускі дзяржаўны універсітэт.

Беларусь дагэтуль не выконвае прынцыпы Балонскага працэсу, такія як акадэмічная свабода, інстытуцыйная аўтаномія і студэнцкі ўдзел у кіраванні вышэйшай адукацыяй.

oldsbolognamap