Беларуска перамагла ў конкурсе “Міс свету на вазку”



Фінал конкурсу адбыўся 7 кастрычніка ў Варшаве. Акрамя Сашы ў ім бралі ўдзел яшчэ 23 канкурсанткі. Сярод іх была і іншая прадстаўніца ад Беларусі — дзяўчына з ДЦП Ангеліна Уэльская.

Дзяўчына атрымала траўму ў 17 гадоў, калі толькі што паступіла ў Кіеўскую багаслоўскую семінарыю. Цяпер яна не можа самастойна хадзіць, але вядзе актыўны лад жыцця: атрымлівае адукацыю псіхолага, грае ў спектаклях Свабоднага тэатра, працуе ў гіпермаркеце паслуг 124, а таксама кіруе машынай і займаецца спортам.