Беларуска-польскае памежжа пачатку ХХ стагоддзя



Як выглядалі Кляшчэлі, Грудкі, Сапоцкін, Лунна, Воўпа, Камянец ды Ваўкавыск на пачатку ХХ стагоддзя? Выстава на такую тэму пачала працу ў берасцейскім абласным краязнаўчым музеі. Экспазіцыя арганізавана пры падтрымцы Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці.

Намеснік дырэктара па навуковай працы Таццяна Няклюдава распавяла пра тое, як збіраліся фотаздымкі:

– Пачатак быў пакладзены ў 2013 годзе, калі была арганізавана экспедыцыя. Яна называлася “Фатаграфічная археалагічная экспедыцыя на польска-беларускім памежжы”. Гэта паездка была падрыхтавана пры ўдзеле Міністэрства замежных спраў Польшчы, і ў ёй прынялі ўдзел і беларускія, і польскія спецыялісты. Гэта былі фатографы, гісторыкі і журналісты. Яны наведалі 7 населеных пунктаў на тэрыторыі Польшчы і Беларусі.

Фотаздымкі з сямейных архіваў на тэму польска-беларускага памежжа першай паловы ХХ стагоддзя можна паглядзець у берасцейскім абласным краязнаўчым музеі да 28 лютага ўключна.

[Not a valid template]Беларускае Радыё Рацыя, Берасце