Беларуска пра Крым: Уладзімір Уладзіміравіч дапамагае, чым можа
Беларуска Ірына з Бярозаўшчыны, якая з сям’ёй 33 гады пражыла на паўвостраве Крым, лічыць, што расейскі пашпарт дае ёй і яе сям’і абарону і надзею на будучае.
Яна вялікая прыхільніца Пуціна і лічыць, што ён разам з цяперашнім кіраўніком Крыма Аксёнавым шмат зрабілі для крымчан:
– Пенсіі ў нас большыя, заробкі, дарогі ў нас будуюць. Дапамагае нам Уладзімір Уладзіміравіч чым толькі можа.
РР: Вамі кіруе чалавек, які быў судзімы.
– Я не ведаю яго мінулага, але калі б не гэты чалавек, гэтага ўсяго б не было. Дзякуй яму і яго камандзе.
Паводле Ірыны, увайсці ў склад моцнай і магутнай Расеі – гэта вельмі добра. Жанчына ў будучым бачыць дружны саюз Расеі з Еўразвязам. Цяпер Пуціна многія не любяць, яму цяжка зараз, але крымскія прыхільнікі Расеі яму дапамогуць.
Беларускае Радыё Рацыя