Беларуска прадала кватэру, каб аплаціць доўг за ЖКП



Каб ліквідаваць доўг за камунальныя паслугі, жыхарка Магілёва прадала аднапакаёвую кватэру (агульнай плошчай 36 квадратных метраў). Жанчына завінавацілася дзяржаве каля 15 мільёнаў рублёў. Асноўны доўг складаў каля 4 млн рублёў, пеня — болей за 11 млн.

Адзначаецца, што гаспадыню кватэры неаднаразова папярэджвалі пра наступствы, калі доўг не будзе ліквідаваны. Аднак яна ніяк не рэагавала. У выніку ў ліпені мінулага года суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прыняў рашэнне „аб адчужэнні кватэры”. Паводле закону, уласнік мусіць на працягу года прадаць кватэру, што жыхарка Магілёва і зрабіла. Яна цалкам заплаціла асноўны доўг і пеню за камунальныя паслугі.

Паводле  sputnik.by