Беларуска ў Ізраілі: Уся краіна ў шоку
Цяжка сябе ўявіць, што ў 21-м стагоддзі можа адбывацца тое, што рабіў ХАМАС 7-га кастрычніка з грамадзянамі Ізраіля. Такі дзень немагчыма забыць, – падзялілася сваімі думкамі пра вайну грамадзянка Беларусі і Ізраіля Кацярына Хмялеўская:
— Шчыра кажучы, вельмі цяжка паверыць у тое, што адбываецца. Гэта як нейкі жудасны сон, дрэнны фільм, які не хочацца глядзець, а нас усіх прымушаюць яго глядзець.
Тое, што адбылося 7 кастрычніка, вядома, усю краіну збянтэжыла. Гэта была субота, гэта быў канец вялікага свята, усе адпачывалі, і ні што не намякала на бяду. І адбылося тое, што адбылося. Адбыліся жахлівыя, страшныя рэчы. Не верыцца ўвогуле, што ў 21 стагоддзі такое можа быць.
Прыйшлі людзі, рэзалі жанчын, дзяцей, гвалтавалі жанчын. Было ўзята каля 240 закладнікаў. Вельмі шмат людзей забітых. Прычым напалі на абсалютна мірных жыхароў, якія былі без зброі, якія не пагражалі бяспецы. Гэта проста жах, тое, што цяпер робіцца. Вядома, уся краіна цэлы месяц проста ў шоку.
Вайна ў Ізраіле ідзе 52 дні. Сёння, 27 лістапада, апошні з чатырох дзён двухбаковага спынення агню для абмена выкрадзеных грамадзянаў Ізраіля на палестынскіх тэрарыстаў і злачынцаў.
Беларускае Радыё Рацыя