Беларуска ў Сербіі: Мы хочам змяніць Беларусь да лепшага



Здымак ілюстрацыйны. Аўтар: Sadko, Wikipedia

Самае вострае пытанне для беларусаў Сербіі – гэта пытанне з беларускімі дакументамі, найперш пашпартамі, якія праз нейкі час могуць быць пратэрмінаванымі. З гэтага вынікае яшчэ адная праблема – ці мясцовыя ўлады будуць прымаць такія беларускія паперы для легалізацыі, – распавяла беларуска Дар’я Трафімава:

— Я цяпер займаюся амаль падпольнай беларускай адукацыяй: я бяру ўдзел у розных адукацыйных праектах,
якія арганізаваныя беларускімі арганізацыямі, якія вымушаныя былі з’ехаць за мяжу, якія вымушаныя быць таксама досыць патаемнымі, калі можна так сказаць. Гэтыя адукацыйныя праекты звязаныя з тым, як у будучыне можна будзе дапамагчы Беларусі.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле


Беларуска Дарʼя Трафімава перакананая, што прадстаўнікі беларускай дыяспары павінны больш актыўна заяўляць пра свае праблемы, а таксама прыцягваць увагу сербскіх палітыкаў і медыя.

Беларускае Радыё Рацыя