Беларускае аб’яднанне рабочых заявіла, што страйк набірае ход
У Беларусі 1 лістапада была аб’яўлена забастоўка. Падтрымаў заклік лідара Беларускага аб’яднання працоўных Сяргея Дылеўскага і стачкам „Беларуськалію”. З’явілася інфармацыя пра тое, што засталіся дома і многія супрацоўнікі салігорскага прадпрыемства.”

„Страйк набірае ход”, – сказала нашаму радыё прэс-сакратар Беларускага аб’яднання рабочых Вольга Катовіч:
– Нам кожны дзень пішуць тысячы людзей, якія далучыліся. З разуменняў бяспекі мы канешне не кожнага дэанонім, бо некаторыя людзі па звычцы прысылаюць да нас свае персанальныя дадзеныя. Людзі пішуць, водгук ёсць і гэта добра. Некаторыя нават у горадзе заўважаюць, што пуста ў транспарце, транспарту стала менш, бо некаторыя кіроўцы адмовіліся працаваць. Некаторыя ўзялі бальнічны, некаторыя сышлі ў адпачынак.
Беларускае аб’яднанне працоўных заклікае з 1 лістапада спыніць вытворчасць па ўсёй краіне пакуль патрабаванні па ўсёй краіне не будуць выкананыя. Сярод гэтых патрабаванняў: спыненне рэпрэсій, пачатак дыялогу ўладаў з дэмакратычнай апазіцыяй. Захаванне права на свабоду слова і свабоду перамяшчэння ды іншыя, агулам 10 пунктаў.
Беларускае Радыё Рацыя
