„Беларускае пытанне” разгледзяць на чарговым пасяджэнні МАП



Два дні запар ў Менску працавала місія Міжнароднай арганізацыі працы, што правярала як выконваюцца рэкамендацыі, дадзеныя ўраду Беларусі год таму. Тады на канферэнцыі ў Жэневе была асуджаная практыка прымянення прымусовай працы, выкладзеная ў прэзідэнцкіх дэкрэтах №№3, 5 і 29.

Пра вынікі працы місіі і магчымыя наступствы для краіны за ігнараванне нормаў міжнароднага працоўнага заканадаўства расказвае  кіраўнік адзінага і самага буйнога незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці ды іншых галін гаспадаркі Генадзь Федыніч:

– У прадстаўнікоў місіі было шмат сустрэч на ўзроўні наймальнікаў, Федэрацыі прафсаюзаў, Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў. Таксама яны прынялі ўдзел у пазачарговым паседжанні Савета па заканадаўстве пры Міністэрстве працы. Галоўнае пытанне звязанае з падзеямі, якія адбываліся зімой і вясной супраць Дэкрэту №3. Пра гэта гаварылася і ўвосень на чарговым паседжанні Камітэта па нормах і стандартах гэтае пытанне па Беларусі будзе разгледжана.

Беларусь мусіць выконваць рэкамендацыі Міжнароднай арганізацыі працы, бо яшчэ ў савецкія часы ратыфікавала канвенцыю № 29, якая абавязвае ліквідаваць “прымусовую альбо абавязковую працу ў любых яе формах”. Чарговым разам “беларускае пытанне” з магчымымі наступствамі плануецца разгледзець на канферэнцыі МАП у лістападзе.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Беларуская Праўда