Беларускае радыё не транслявала імшу з Каталіцкай катэдры
Упершыню за шмат гадоў каталіцкія вернікі па ўсёй Беларусі сёння не змаглі пачуць радыётрансляцыю святой Імшы. Яна штонядзелю ў 8.15 вялася на Беларускім радыё.
Як паведаміў Catholic.by, перад імшой да пробашча патэлефанавалі з Беларускага радыё і папярэдзілі, што трансляцыі ў гэтую нядзелю не будзе па тэхнічных прычынах. Ці будуць адбывацца трансляцыі ў далейшым, супрацоўнікі радыё не ўдакладнілі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: catholic.by
