Беларускае Таварыства інвалідаў па зроку адзначае 95-годдзе
Беларускае Таварыства інвалідаў па зроку адзначае 95-годдзе з моманту свайго заснавання – гэта адное з найстарэйшых грамадскіх аб’яднанняў краіны. 23 лістапада 1924 года адбыўся арганізацыйны сход у памяшканні Менскай вучэльні для людзей з захворваннем зроку.
Па словах старшыні Берасцейскага абласнога Таварыства Ірыны Юрэні – галоўная задача арганізацыі – гэта сацыялізацыя інвалідаў па зроку:
– Канешне, мы матывуем жаданне нашых людзей весці здаровы лад жыцця, удзельнічаць у жыцці грамадства. Нашы людзі такія ж як і ўсе астатнія. Мы таксама хочам весці актыўны лад жыцця, святкаваць сямейныя і дзяржаўныя святы. Зразумела, мы ставім сабе задачу ацаніць, наколькі адаптаваны нашыя людзі да сучасных умоў жыцця. Наколькі яны свабодна могуць арыентавацца ў прасторы.
Зараз Беларускае таварыства інвалідаў па зроку аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах амаль 14 тысяч грамадзян. З’яўляецца ўласнікам 14 унітарных прадпрыемстваў, на якіх працуе звыш 7 тысяч чалавек, пераважна людзей з праблемамі зроку.
Беларускае Радыё Рацыя