Беларускі клас у Берасці так і не з’явіўся



Не менш за пяць чалавек патрэбна для таго, каб ухвалілі заяву бацькоў на стварэнне беларуска-моўнага класа. Такую лічбу агучылі ў адказе на зварот беларускамоўнай сям’і, прадстаўнікі берасцейскай сістэмы адукацыі.

kamila82

Непасрэдна кіраўнікі школ увогуле рэкамендуюць назбіраць не менш за 24 чалавекі. Кажа маці Камілы Ляўчук, Мілана Харытонава, якая намагалася стварыць першы беларускі клас у Берасці:

– Дачка мая і па-руску размаўляе, бясспрэчна. Але ёй хацелася, каб яна прыйшла ў школу, і там ўсё было па-беларуску. Такая мара. Мы ж дома таксама размаўляем і па-руску, і па-беларуску – як здараецца. Мы размаўлялі ў школе па-беларуску, і ніхто там ад нас не шугаўся, не глядзелі, як на іншапланецянаў. Здаецца. усё было нармальна больш-менш. 

У выніку шасцігадовая дачка Міланы Харытонавай, пайшла ў школу з рускай мовай навучання. Аднак бацькі заўважылі, што прынамсі некаторыя з настаўнікаў спрабавалі камунікаваць з першакласніцай па-беларуску.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Міланы Харытонавай