Беларускага пчаляра асудзілі на 2 гады „хіміі”



Берасцейскі абласны суд пакінуў прысуд паэту-пчаляру Міколу Папеку з Пружаншчыны ў сіле. Два гады “хіміі” з накіраваннем у папраўчую ўстанову. Самае балючае, што без віны прыйдзецца выкрасліць два гады з жыцця. Вельмі шкада, што застанецца без гаспадара вялікая пчаліная сям’я і ці выжыве – невядома, кажа Мікола Папека:

„Не ведаю, ці дачакаюцца яны мяне, ці не. Пчаліная гаспадарка як і кожная гаспадарка патрабуе клопату. За кожны год адседкі буду патрабаваць ад іх 100000 даляраў. І буду патрабаваць не з дзяржавы, а з пракурораў і суддзяў”.

Паводле Міколы Папекі, ён будзе абскарджваць і далей свой прысуд . Ведае, што безвынікова, таму мае намер звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Паэт-пчаляр упэўнены, што сённяшняя сітуацыя ў Беларусі нежыццядайная. З ліквідацыяй ўсяго лепшага і прагрэсіўнага ліквідуецца і сама будучыня дзяржавы.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя