Беларускай медыцыне патрэбна рэформа



Беларуская медыцына да гэтага часу застаецца савецкай. Вынікі яе дзейнасці даволі не суцяшальныя па многіх прычынах, – кажа сустаршыня аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец:

– Нам трэба ісці ад савецкай сістэмы, якая была накіравана на патрэбу дзяржавы, ісці да медыцыны, якая накіраваная на канкрэтныя патрэбы чалавека. Больш за тое, тут патрэбна мяняць сам падыход. У савецкія часы здароўем чалавека ніхто не цікавіўся. І яго таксама не штурхалі да гэтага. Дзяржава павінна спрыяць усведамленню чалавекам, што гэта ягоная каштоўнасць, што за гэтым трэба сачыць, што трэба як мага часцей праходзіць даследванні.

Паводле сустаршыні аргкамітэта БХД Віталя Рымашэўскага, іх партыя падрыхтавала праект медычных рэформ. Галоўнай з іх з’яўляецца бясплатнае медычнае страхаванне. Яно павялічыць лепшым урачам заробак, а грамадзяне змогуць выбіраць доктара і паліклініку, куды будуць пералічаны грошы са страхоўкі. І, канешне, стварыць для прыватных урачоў роўныя магчымасці з дзяржаўнымі. Патрэбна таксама змена інвестыцыйнага клімату.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце: