Беларускамоўнае бусляня дае экалагічныя парады



Кожная беларуская сям’я адчувае наступствы змяненне клімату. Варта запытацца ў бацькоў або бабуль, ці памятаюць яны кавуны ў сваім дзяцінстве. Якія яшчэ наступствы сталі заўважнымі за апошнія дзесяцігоддзі, можна пабачыць у новых роліках ад МГА “Экапатнёрства”.

16142610_10155847285948636_1309752087113306678_n

Аповед у відэроліках вядзецца ад імя дзіця, якое паразмаўляла з бацькамі і даведалася, што раней у Беларусі не было столькі кляшчоў, а кавуны лічыліся амаль што цудам. На экране глядач бачыць прыгожага бусліка, які пакутуе ад таго, што клімат цяплее, а праз гэта высыхаюць рэкі ды здараюцца пажары.

Тым не менш бусляня знаходзіць добрыя рашэнні, якія дапамогуць зменшыць негатыўны ўплыў на клімат. Ён змяняе свае штодзённыя звычкі на экалагічныя: сартуе адходы, набывае энергаэфектыўную тэхніку і карыстаецца роварам.

Усяго падрыхтавана тры відэароліка, якія раскрываюць уплыў змянення клімату на водныя рэсурсы, сельскую гаспадарку, лясы, а таксама тлумачаць прычыны гэтай з’явы.

Ролікі распрацаваны МГА “Экапатнёрства” ў супрацоўніцтве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Хутка іх можна будзе пабачыць не толькі ў інтэрнэце, але і на тэлебачанні. Відэаролікі пра змену клімату атрымалі статус сацыяльнай рэкламы.

Відэаролікі агучаны на беларускай мове, але маюць расейскія і англійскія субтытры.

[youtube id=”9gwGqG2lJTI”]

Парніковыя газы – асноўны фактар змянення клімату ў Беларусі

[youtube id=”m4_SYq_1Qew”]

Водныя рэсурсы і змяненне клімату ў Беларусі

[youtube id=”tlwBkxrJCP0″]

Уплыў змянення клімату на сельскую гаспадарку і лясы ў Беларусі

ecopartnerstvo.by