Беларускамоўныя шыльды – ветэранам вайны
У Слонімскім раёне сёння засталося ў жывых 83 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
Да 9 траўня на ўсіх хатах і шматпавярховых будынках, дзе яшчэ жывуць ветэраны вайны, будуць прымацаваны вось такія беларускамоўныя шыльдачкі з паведамленнем, што тут жыве ветэран вайны і з падзякай ім за Перамогу.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён
