Беларуская чыгунка прызначыла 27 дадатковых цягнікоў
У святочныя дні Беларуская чыгунка прызначыла 27 дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальных зносінах. Паводле інфармацыі прэс-службы чыгункі, 6 мая прызначаны тры цягнікі, якія злучаюць Мінск з Гомелем і Берасцем. 7 мая прызначана сем цягнікоў, якія злучаюць сталіцу з Берасцем , Гомелем і Пінскам. 8 мая прызначаны два цягнікі, якія злучаюць сталіцу з Пінскам і Берасцем. 10 мая прызначаны 15 цягнікоў, якія злучаюць сталіцу з Віцебскам, Брэстам, Магілёвам і Гомелем, а таксама Віцебск з Магілёвам і Гомель з Магілёвам. Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.
БелаПАН
