Беларуская чыгунка прызначыла 50 дадатковых цягнікоў
З 1 па 10 лістапада БЧ прызначае дадатковыя цягнікі і павялічвае перыядычнасць курсавання цягнікоў у міжнародных і міжрэгіянальных накірунках.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, у міжрэгіянальным накірунку будуць курсаваць 42 дадатковыя цягнікі. Іх прызначэнне і павелічэнне перыядычнасці прадугледжана на традыцыйна папулярных у пасажыраў кірунках: Менск – Гомель, Менск – Брэст, Менск – Віцебск, Менск – Магілёў, Менск – Пінск, Магілёў – Гомель, Полацк – Менск.
У міжнародным накірунку дадаткова прызначаны цягніка па найбольш запатрабаваных маршрутах: Менск – Вільня – Менск, Гомель – Сноўск – Гомель, Менск – Львоў – Менск.
Работа па прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальнымх і міжнародных накірунках працягваецца.
Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.