Беларуская дыяспара Нідэрландаў патрабуе ўвядзення санкцый
Акцыя салідарнасці каля будынку парламента ў Гаазе, што ў Нідэрландах, адбудзецца сёння.
Гэта першая сумесная сустрэча ў такім фармаце беларускай і расейскай дыяспараў. Такія дзеянні стануць падтрымкай палітвязняў, што ёсць у гэтых краінах-суседках, адзначыў беларус Ілля Шчарбіцкі:
– Будзем выходзіць да парламента і Міністэрства замежных спраў, каб яны ўвялі персанальныя санкцыі на еўрапейскім узроўні супраць Лукашэнкі і яго атачэння. Рашэнне было прынята ў снежні, але гэтыя санкцыі яшчэ не былі прыняты Еўрапейскім Звязам.
Удзельнікі сённяшняй акцыі будуць патрабаваць ад урада Нідэрландаў зрабіць рашучыя крокі для спынення гвалту над палітвязнямі Беларусі і Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя