Беларуская дызайнер стварае ўпрыгожванні, каб падтрымаць Дар’ю Лосік



Беларуская дызайнер Вольга Кучарэнка стварае ўпрыгожванні, каб падтрымаць палітзняволеную Дар’ю Лосік. Яна разам з мужам Ігарам Лосікам знаходзіцца за кратамі.

“Мы былі асабіста знаёмыя з Дашай. Цяпер я імкнуся дапамагчы ёй і яе сям’і, чым  магу”, – кажа Вольга Кучарэнка:

Як мы ведаем, аплата адвакатаў, перадачы, таму што ўмовы ўтрымання зняволеных страшэнныя.Трэба хоць неяк і сям’і дапамагаць. Дачка Ігара і Дашы цяпер пад апекай дзядулі і бабулі, без бацькоў. Натуральна, яна таксама мае патрэбу ў дапамозе. Спадзяюся, што атрыманыя сродкі палегчаць усім ім жыццё і спробы далей супраціўляцца, змагацца за праўду і справядлівасць.

Замовіць упрыгожванні, каб падтрымаць сям’ю Дар’і Лосік, можна праз інстаграм Вольгі Кучарэнкі (https://www.instagram.com/kucherenko_olga_/).

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя