Беларуская касметыка па-ранейшаму папулярная ва Украіне



Нягледзячы на крызіс, прадукцыя беларускіх касметолагаў стабільна складае каля 20 % мясцовага рынка.

Beautiful fresh young woman

Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Беларускую касметыку на ўкраінскім рынку прадстаўляюць брэнды Belkosmex, Belita,  Vitex і  Liv Delano. Каля 75 % гэтай прадукцыі прадаецца праз звычайныя крамы, астатняе – праз інтэрнэт. Кошты на беларускую касметычную прадукцыю ніжэйшыя за польскія і нямецкія аналагі, але гэта тлумачыцца не нізкай якасцю нашай касметыкі, а выключна эканамічнымі чыннікамі.

Па-першае, дробныя партыі беларускай касметыкі рэгулярна прывозяць жыхары памежных з Беларуссю рэгіёнаў, і гэта дазваляе заашчадзіць на мыце. Па-другое, беларускія вытворцы касметыкі прадаюць прадукцыю толькі за валюту і гэта робіць нашу прадукцыю канкурэнтназдольнай. За апошнія тры гады ўкраінская грыўня здэвальвавала ўтрая, але ж беларускі рубель толькі за 2015 год здэвальваваў на 70 %. Такім чынам, кошты ў даляравым эквіваленце застаюцца ранейшымі.

Толькі ў Кіеве беларускую касметыку рэалізуе каля 120 крамаў і безліч дробных гандляроў на рынках.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя