Беларуская мова будзе на помніку Кастусю Каліноўскаму ў Вільні
Дэпутат літоўскага парламенту Томас Тамілінас напісаў у Facebook, што міністр культуры Літвы Міндаўгас Кветкаўскас «публічна пацвердзіў», што беларуская мова будзе на помніку Кастусю Каліноўскаму на могілках Росы.
Парэшткі паўстанцаў 1863–1864 гадоў плануюць перапахаваць у Вільні на могілках Росы ўжо ўвосень гэтага года.
Беларускае Радыё Рацыя
