Беларуская мова прыходзіць і ў дзяржаўныя кабінеты



Пра гэта, прынамсі, кажа былы старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў. Паводле палітыка, найбольш прыхільна да мовы ставяцца ў Міністэрстве замежных спраў. Але і ў апараце Адміністрацыі кіраўніка краіны не цураюцца беларускай мовы. Улада вымушана рэагаваць на настроі ў грамадстве. Кажа Алег Трусаў:

Спадчына адышла ў нябыт. І калі раней у Савецкім Саюзе гэта была мова калгаснікаў, то цяпер гэта мова эліты. Больш за тое – і дзяржаўная эліта паступова пераходзіць да беларускай мовы. Я даволі часта сустракаўся з новым кіраўніцтвам Адміністрацыі прэзідэнта, большасць з іх цудоўна валодае беларускай мовай. І калі мне адтуль тэлефануюць дзяўчаты, то я думаю, што гэта, можа, «Ніва», а гэта з Адміністрацыі прэзідэнта. Часам я трапляў у смешныя сітуацыі, пакуль разабраўся, з кім размаўляю.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Пасля таго, як старшынём ТБМ стала дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, Алег Трусаў сканцэнтраваў свае арганізацыйныя намаганні на стварэнні беларускамоўнага ўніверсітэта.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота filurin.ru