Беларуская „Ратаўніца” адправілася ў зону АТА (абноўлена)



Рэанімабіль у падарунак украінскім вайскоўцам, якія ўдзельнічаюць у Антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе перадаў гомельскі актывіст Андрэй Стрыжак.

rataunica

Ён літаральна за паўтара месяцы сабраў неабходныя сродкі для пакупкі транспартнага сродку, які цяпер аснасцяць апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх ды іншай ратавальнай тэхнікай.

„Рэанімабіль паступіў у новую штатную адзінку ўкраінскіх войскаў”, – кажа актывіст:

Літаральна ўчора гэты рэанімабіль стаў ядром фармаванай нанава адзінкі вайсковай шпіталёвай. Гэта адзінка будзе складацца з трох адзінак тэхнікі, якая выдзеленая ў асобнае падраздзяленне, якое будзе працаваць на асобным накірунку. Яго можна адсочваць па старонцы Першы мабільны шпіталь імя Пірагова. Там яны ўвесь час робяць здымкі, паказваюць, што з машынай. Напрыклад, учора мы даведаліся, што на яе будуць мантаваць апарат для штучнай вентыляцыі лёгкіх. 

Цяпер Андрэй Стрыжак абвесціў новую кампанію па зборы сродкаў для набыцця джыпа, які дазволіць медыкам на пазадарожніку даехаць і аказаць дапамогу параненым украінскім вайскоўцам. На набыццё такой машыны неабходна тры тысячы даляраў, – кажа Андрэй Стрыжак.

Тым часам актыўнасць беларускіх валанцёраў па зборы сродкаў для ўкраінскіх вайскоўцаў, што ваююць на баку АТА, не засталася па-за ўвагай украінскай дзяржавы. Іх запрасілі на сустрэчу да амбасадара Украіны ў Беларусі Міхаіла Ежэля. Кажа Андрэй Стрыжак:

– Літаральна ўчора ўдзельнікі нашай ініцыятывы атрымалі запрашэнне на прыём да амбасадара Украіны ў Беларусі спадара Ежэля. Зараз узгадняецца дакладная дата, і мы будзем зноў лабіраваць пытанне пра тое, што гуманітарная дапамога патрэбна, яна важная, каб было разуменне таго, што гэты працэс істотны ў паляпшэнні добрасуседскіх адносін паміж Беларуссю і Украінай.

Як паведаміў Андрэй Стрыжак, на яго старонцы ў Фэйсбуку размешчаны ролік з абвесткай пра новы зборы сродкаў. На гэты раз грошы збіраюцца для пакупкі пазадарожніка для ўкраінскіх медыкаў. З яго дапамогай яны змогуць даехаць да параненых вайскоўцаў па любой дарозе. „Усяго патрабуецца тры тысячы даляраў”, – адзначае гомельскі актывіст.

[Not a valid template]

 Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя