Беларуская студэнтка расказала пра асаблівасці жыцця ў Літве
17 гадоў таму

Пяць гадоў — ужо столькі ў Літве беларуска Яўгенія Курловіч. Але з палітычных прычынаў яна не можа вярнуцца ў Беларусь і зараз мае гуманітарны від на жыхарства, — расказала сама рэспандэнтка:
— Я пераехала ў Літву ў 18-м годзе на першы курс у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Да 20-га году я ездзіла дамоў да бацькоў і сяброў. 28-га чэрвеня мне трэ было рабіць дакументы на абнаўленне студэнцкага ВНЖ, і я паехала ў Літву, бо там быў хітрык, каб не сядзець на абавязковым каранціне два тыдні.
Беларуска Яўгенія Курловіч падагульніла, што ў Беларусь будзе мець магчымасць вярнуцца толькі пасля таго, як адбудуцца ў самой краіне перамены ў дэмакратычны бок.
Беларускае Радыё Рацыя
