Улада працягвае запалохваць беларусаў новымі рэпрэсіямі
Улада працягвае запалохваць беларускае грамадства новымі рэпрэсіямі. Цяпер на першы план выходзіць судовая сістэма. Аднак ні адзін суд пакуль што не распачаў справу ў адносінах да тых сілавікоў, якія збівалі людзей.
Пра гэта кажуць на мітынгах і палачане:
– Сістэма спрабуе накрыць нас страхам, пад страхам схаваць сумленнасць, прыстойнасць – галоўныя рэчы, якія жывуць у кожным чалавеку. Сістэма сёння завяла 90 крымінальных справаў і распавядае нам пра гэта. Але ніхто нам не сказаў, якія крымінальныя справы заведзеныя супраць тых, хто забіў нашых людзей і збіваў іх. Чаму няма гэтага?
Працягваюцца і арышты актывістаў, якіх абвінавачваюць у арганізацыі беспарадкаў і несанкцыянаваных мерапрыемстваў.
Беларускае Радыё Рацыя