Беларуская валанцёрка: Трэба не баяцца пісаць лісты



Здымак ілюстрацыйны

Трэба не баяцца пісаць лісты, бо гэта бяспечна. У гэтым перакананая валацёрка спадарыня Яўгенія. З апошніх атрыманых карэспандэнцый — ад праваабаронцы Насты Лойка, — распавяла рэспандэнтка:

— У мяне шмат сяброў палітвязняў. І гэта пачалося не ў 2020 годзе, а раней. Спачатку я падтрымлівала сваіх сяброў, а потым ужо ў 2020 годзе, калі вельмі шмат было людзей, што патрабавалі дапамогі. Калі я несла нешта свайму сябру, я ўжо глядзела, хто яшчэ, больш блізкі мне, несла дзяўчыне нейкай, пісала, паштоўкі прыгожыя купляла. Гэта было не вельмі сістэмна, але штотыдзень я намагалася рабіць, што магла.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Валанцёрка лічыць, што напісанне лістоў надалей мае сэнс, нават калі не ўсе яны зараз даходзяць да адрасатаў. Частка з іх усё ж трапляе да палітвязняў.

Беларускае Радыё Рацыя