Беларускі аўтобус трапіў у ДТЗ пад Рыгай
Аўтобус беларускай кампаніі «Мінсктранс» маршрутам Менск—Рыга раніцай у панядзелак, 30 красавіка, трапіў у аварыю на Баўскай шашы пад Рыгай.
У аварыі пацярпелі пяць чалавек, паведамляе Delfi.lv са спасылкай на паведамленне паліцыі. У Службе неадкладнай медыцынскай дапамогі паведамілі, што ў ДТЗ пацярпелі восем чалавек. Двое з траўмамі сярэдняй цяжкасці былі дастаўленыя ў шпіталь, шасцёра чалавек адмовіліся ад шпіталізацыі.
Аварыя адбылася прыкладна а 7-й на 30-м кіламетры Баускай шашы па дарозе ў Рыгу. Паводле наяўнай інфармацыі, кіроўца аўтобуса МАЗ не даў рады — і аўтобус з’ехаў у кювет.
Аўтобус мусіў прыбыць у Рыгу а 8-й.
Фота: DELFI Aculiecinieks