Беларускі бок не выконвае задачы памежнага турызму
Гарадзенскае аддзяленне “Рэспубліканскага турыстычна-спартовага саюзу” супольна з мясцовымі ўладамі не выконваюць умовы праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, якія ажыццяўляюцца на тэрыторыі вобласці. Тэрміны рэалізацыі праекта “Развіццё велатурызму і турыстычна-інфармацыйнай сістэмы ў памежным рэгіёне Літвы і Беларусі” скончыліся 22-га верасня.
Аднак беларускі бок, у адрозненне ад літоўскага, не выканаў свае партнёрскія абавязкі: не створаны 30-кіламетровы турыстычны маршрут “Мелавыя горы”. Прабемы, паводле нацыянальнага кіраўніка праекта з беларускага боку Сяргея Каляды, палягаюць як у ізаляванасці краіны, так і ў адсутнасці спецыялістаў адпаведнага ўзроўню:
– Межыз’яўляюццаўгалаве. Тамяныбольшстрашныя. Межы могуць быць, але галоўнае, каб яны лёгка пераадольваліся. Надзеі ёсць, толькі не ведаю, як іх апраўдаць. Даводзіцца займацца адукацыяй сваіх супрацоўнікаў.
Сяродчатырохпраектаўміжнароднайтэхнічнайдапамогі, шторэалізуюццанаГарадзеншчыне, дванакіраваныя на развіццё велатурызму ды экалагічнага транспарту паміж Беларуссю і Літвой.
Менавіта гэты від адпачынку апошнім часам карыстаецца ўсё большай папулярнасцю сярод турыстаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота kub-kurort.ru