Беларускі брэнд ад Уладзіміра Рамановіча
Парадаваць сябе й сяброў сувенірамі на беларускай мове, з беларускай сімволікай, набыць беларускую азбуку ды сшыткі і шмат што яшчэ можна ў інтэрнэт-краме «Беларусам.by».
Пра асартымент уласнага брэнду расказвае Уладзімір Рамановіч:
— Мы з жонкай з’яўляемся стваральнікамі брэнду «Беларусам», маем інтэрнэт-краму, у якой прадаём свае рэчы з беларускай сімволікай на беларускай мове. Гэта могуць быць як упрыгожванні, так таксама і тавары ў школу: сшыткі, альбомы, для маленькіх дзетак нават робім беларускую азбуку на магнітах.
Крама «Беларусам.by» працуе на беларускім рынку на прягу некалькіх гадоў, з’яўляецца заўсёднікам кірмашоў у розных гарадах Беларусі. Уладзімер Рамановіч падкрэсліў, што дызайн рэчаў і асартымент пастаянна мяняецца, прычым нярэдка на падставе пажаданняў пакупнікоў.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Радыё Рацыя, Фэйсбук