Беларускі Чырвоны Крыж аднаўляе сацыяльныя праграмы і дабрачынныя акцыі



У сувязі з павелічэннем новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі Беларускі Чырвоны Крыж аднаўляе сацыяльныя праграмы і дабрачынныя акцыі, якія скіраваныя на падтрымку грамадзян, што знаходзяцца ў зоне рызыкі. Гэта пенсіянеры, малазабяспечаныя сем’і, людзі з інваліднасцю.

З канца верасня валанцёры ізноў бяруць пад патранаж састарэлых, адзначае добраахвотніца Вераніка Сярэдзіч:

– Шмат заявак. Аплачваем ЖКГ. Купляем прадукты і лекі. Забіраем рэцэпты і ўжо па льготах па аптэкам шукаем і прыносім. Кажуць, што без нас ім было б вельмі складана.

Па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, па стане на нядзелю, 4-га кастрычніка, за суткі выяўлена 443 новых выпадкаў заражэння COVID-19.

Беларускае Радыё Рацыя