Беларускі Чырвоны Крыж дапамагае сілавікам
За кошт „добраахвотных” узносаў работнікаў шпіталёў, заводаў і школ.
Пра тое, куды ідуць сродкі, падрабязна пішуць „Белыя халаты”. Так, у 2020 годзе ў ІЧУ і МУС было перададзена больш пальчатак, масак і дэзінфікуючых сродкаў, чым медыкам.
У жніўні 2020 Чырвоны Крыж арганізаваў збор дапамогі затрыманым, але толькі частка яе перадавалася вязням, астатняе размеркоўвалася паміж супрацоўнікамі ІЧУ і сілавікамі.
