Беларускі добраахвотнік звярнуўся да Лукашэнкі
Беларускі добраахвотнік з пазыўным „Леў”, які ваюе на Данбасе на баку Украіны, напісаў зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Запіс з’явіўся ў суполцы ў Фэйсбуку „Згуртаваньня патрыётаў”, якая інфармуе пра дзейнасць добраахвотнікаў з Тактычнай групы „Беларусь”.
Адказ беларускага добраахвотніка ўзурпатару Беларусі
Мой адказ – „Я прыеду, а ты бойся вяртання, прыдумляючы чарговую хрэнь Аляксандр узурпатар Беларусі, тут і цяпер, мы абаронім нашую свабоду, і я вярнуся ў Беларусь не адзін, баявога досведу нам не займаць)) Навошта ты яшчэ больш з намі сварышся, такі прагны да ўлады, што розуму пазбавіўся? Атпятляць не ўдасца, дзе абяцаны росквіт Беларусаў? 2016 год ужо! Чалавек які баіцца патрыятызму Беларускіх Добраахвотнікаў, не варты называцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, як і іншыя такія ж як ён! Тым самым ён не пакінуў нам выбару… P.S. Досвед у вызваленні гарадоў ад супастатаў, штурмавымі групамі вельмі багаты.
Зварот байца да Лукашэнкі выкліканы пераследам праўкраінскіх добраахвотнікаў у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя