Беларускі Дом запрашае моладзь на Erasmus+



Моладзь з Літвы, Беларусі, Польшчы сустрэнуцца 12-18 лістапада ў Беластоку, каб даследваць цікавы, шматнацыянальны рэгіён Падляшша, пабачыць яго гістарычныя мясціны, абмеркаваць праблемы нацыянальных меншасцяў у сучасным свеце, а таксама даведацца шмат новага і карыснага падчас адукацыйных гульняў, дэбатаў і культурных нацыянальных імрэзаў.

Этнічныя меншасці маюць шмат праблемаў нават у рацыянальным сучасным свеце. Абарона нацыянальных меншасцяў з’яўляецца важнай праблемай для ўсёй міжнароднай супольнасці, таму што кожны чалавек у выніку гістарычных падзей можа стаць членам меншасці.

Рэгіён польска-беларуска-літоўскага памежжа і пражываючыя там нацыянальныя і рэлігійныя меншасці сталі тэматыкай абмену моладзі, таму што, нягледзячы на тое, што Польшча, Беларусь і Літва доўгі час былі ў складзе адной краіны, маюць адну гісторыю, падобныя традыцыі, усё роўна некаторыя меншасці гэтых краінаў маюць пэўныя праблемы.

У першую чаргу чакаюцца беларусы, якія зараз пражываюць, вучацца, працуюць у Польшчы.

Пражыванне, харчаванне і праезд удзельнікаў аплочваецца арганізатарамі.

Узрост удзельнікаў 18-28 гадоў.

Запоўніць анкету трэба да 15 кастрычніка.

belaruskidom.eu