Беларускі дзіцячы фонд сабраў дапамогу для выпускнікоў інтэрнатаў



«Юнацтва збіраецца ў дарогу» — вынікі такой акцыі падвялі прадстаўнікі Беларускага дзіцячага фонду ў Берасці. Грамадскія дзеячы сабралі сродкі і закупілі неабходныя рэчы для выпускнікоў інтэрнатаў і дамоў сямейнага тыпу. Агульная сума падарункаў склала больш за 130 мільёнаў беларускіх рублёў (недэнамінаваных) —адзначыла дырэктар берасцейскага аддзялення БДФ Зоя Троцкая:

—  Валанцёры і актывісты Беларускага дзіцячага фонду пабывалі на выпускных вечарах у школах-інтэрнатах, павіншавалі дзяцей, сказалі слова на дарогу: як звычайна, як заўсёды — традыцыйна. Усе нашы дзеці-сіроты, выпускнікі школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў атрымалі ад нас падарункі. 

«Гэтай традыцыю ў будучым годзе мы не будзем парушаць, а і далей будзем старацца прыцягнуць да ўдзелу ў акцыі як мага больш людзей», — падкрэсліла Зоя Троцкая. Яна лічыць, што такія падарункі — добры грунт для пачатку дарослага жыцця выпускнікоў, якія не маюць бацькоў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце