Беларускі дзіцячы фонд збірае дапамогу для выпускнікоў інтэрнатаў



Юнацтва збіраецца ў дарогу – такую акцыю на Берасцейшчыне пачалі прадстаўнікі Беларускага Дзіцячага Фонду. Яны збіраюць сродкі на пакупку неабходных рэчаў для выпускнікоў інтэрнатаў.

Дырэктар берасцейскага аддзялення БДФ Зоя Троцкая адзначыла:

— Традыцыйна шмат гадоў больш за сто дваццаць дзяцей з Берасцейскай вобласці атрымліваюць нашы падарункі ад Беларускага дзіцячага фонду і ад іх сяброў і спонсараў. Сёлета акцыя ўжо пачалася, мы закупаем некаторыя рэчы, складаем спісы дзяцей і рыхтуем выпускныя вечары.    

Акцыя працягнецца да канца вясны. Пералічыць ахвяраванні можна на рахунак арганізацыі або прынесці сродкі ў офіс.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

.