Беларускі Галадамор 1932-1934: ад 100 да 500 тысяч загінулых



Камітэт па замежных справах Сенату ЗША зацвердзіў рэзалюцыю, у якой украінскі Галадамор 1932-1934 гадоў прызнаны генацыдам украінскага народа. У тыя ж самыя часы адбывалася і масавае знішчэнне беларусаў, інспіраванае Масквой. Але гэтая старонка нашай гісторыі пагэтуль застаецца адной з самых засакрэчаных.

Украінскі навуковец, прафесар Віктар Гудзь, даследуе штучны голад трыццатых гадоў на абшарах былога СССР. Сярод архіўных знаходак украінскага навукоўцы – і пачварныя дадзеныя пра Галадамор у Беларусі:

— Паводле дадзеных, якія я знайшоў, у Беларусі голадам і рэпрэсіямі было знішчана ад 100 да 500 тысяч чалавек. А гэта велічэзная лічба – калі браць пад увагу, што ў Беларусі не такое ўжо і вялікае насельніцтва. Ёсць дадзеныя пра загібель толькі тысячы сялян у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці, якая найбольш пацярпела ад Галадамору!

Ва Украіне ахвяры Галадамору ўшанаваныя на дзяржаўным узроўні. У Беларусі тыя жахлівыя падзеі не згадваюцца ані ў школьных падручніках, ані ў навуковых манаграфіях.

Беларускае Радыё Рацыя