Беларускі гастарбайтэр пра жыццё ў глыбінцы РФ



У расейскіх рэгіёнах людзі жывуць бедна і дрэнна.

Ілюстрацыйнае фота

„Іх побыт, да прыкладу ў гістарычным Мураме, жахлівае відовішча ў параўнанні з беларускімі гарадамі”, – гаворыць гастарбайтар з Бярозы Андрэй Дымша:

– Па цэнтральнай дарозе ехаць немагчыма, бо машыну ўсю трасе ў калдобінах у ямах. Ім не трэба абшываць дом сайдынгам якім-небудзь, рабіць прыгожа ў двары, бо іх задавальняе дом збіты дошкамі, бярвеннямі. У дварах не ўпрыгожваюць, нічога не робіцца, сметніц няма, аказваецца смецце складаюць пад вакном, забіраюць раз у панядзелак. Там аблупленыя пад’езды, там аблупленая тынкоўка, там аблупленая ўся – чарната нейкая.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Заробак у 14-16 тысяч расейскіх рублёў, але фарбаваць жалезныя лісты на кітайскім заводзе жадаючых няшмат, хаця кітайцы плацяць своечасова. Беларусы будавалі, працуючы па 11 гадзін за 50 тысяч рублёў у месяц. Адносіны ў мясцовых да беларусаў добрыя. Праўда, жадання зноў ехаць туды на працу няма – дарагая дарога.

Беларускія Радыё Рацыя