“Беларускі Хельсінкскі Камітэт” атрымаў папярэджанне Мінюста
Праваабарончая арганізацыя “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” атрымала папярэджанне Мінюста. Пасля другога папярэджання на працягу года грамадскую арганізацыю могуць ліквідаваць.
Мінюст таксама звярнуўся ў Вярхоўны суд з пазовам аб прыпыненні дзейнасці праваабарончай арганізацыі „Прававая ініцыятыва”.
14 ліпеня ў офісе „Беларускага Хельсінкскага Камітэта” прайшоў ператрус.
Беларускае Радыё Рацыя
