Беларускі ліцэй на летяй сесіі ў Варшаве



Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа адбывае летнюю сесію ў Варшаве. У 2003 годзе ў выніку канфлікту з Міністэрствам адукацыі ліцэй страціў свой афіцыйны статус.

Нелегальная пазіцыя навучальнай установы абумовіла „партызанскі” характар ліцэйскай адукацыі. Гаворыць дырэктар гуманітарнага ліцэя Уладзімір Колас:

Калі мы апынуліся ў такім становішчы ў 2003 годзе, на кантакт з намі выйшлі прадстаўнікі Клуба каталіцкай інтэлігенцыі. Яны запыталі ў нас, чым нам можна дапамагчы, вось з тых часоў у нас пайшло супрацоўніцтва, з тых часоў мы пачалі ездзіць у Польшчу, жыць у бурсах і навучацца ў школьных будынках падчас вакацый. Гэта ўжо наш трынаццаты выезд.

Культурніцкая праграма, а таксама побыт ліцэя ў Варшаве традыцыйная арганізоўваецца Клубам каталіцкай інтэлігенцыі. Каментуе старшыня ўсходнееўрапейскай секцыі клуба Марэк Келяноўскі:

– У  XXI стагодзі навучанне вядзецца ў падполлі, у палякаў такое было пераважна падчас вайны, калі хацелася перадаць моладзі нейкія каштоўсці, якія забараняў акупант. Мы думалі, што гэта ўжо гісторыя, але аказваецца, што не. Ёсць такая школа, мы вырашылі, што можам ім неяк дапамагчы.

Леташні візіт Беларускага гуманітарнага ліцэя ў Польшчу скончыцца ў гэтыя выхадныя наведваннем вучнямі Падляшша.

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава