«Беларускі народны трыбунал» назваў імя меркаванага забойцы Тарайкоўскага
Аляксандар Тарайкоўскі стаў першым забітым падчас сёлетніх паслявыбарчых пратэстаў, яго застрэлілі 9 жніўня ў Менску ў раёне праспекту Пушкіна.
Грамадская ініцыятыва «Беларускі народны трыбунал» правяла папярэдняе расследаванне і прыйшла да высновы, што Тарайкоўскага забіў баец спецпадраздзялення МУС «Алмаз» Мікіта К., 1993 году нараджэння.
Паводле расследавання, другі баец «Алмазу», імя якога не вызначанае, суправаджаў цэль лазерным цэлепаказнікам і быў гатовы адкрыць агонь, калі б стрэл першага байца не дасягнуў мэты. Аўтар расследавання — былы намеснік камандзіра «Алмазу» Ігар Макар. Афіцыйная крымінальная справа па факце смерці Тарайкоўскага па-ранейшаму не адкрытая.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ЕРА