„Беларускі партызан” атрымаў прэмію Free Media Awards 2018
Увечары 2 кастрычніка ў Ерэване адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі Free Media Awards у галіне свабоды слова, піша kavkaz-uzel.eu.
Гэтую прэмію за дасягненні ў галіне незалежнай журналістыкі заснавалі два фонды, якія падтрымліваюць свабоду слова і прэсы — нарвежскі Fritt Ord і нямецкі Die Zeit-Stiftung Ebelin und Gerd Bucerius.
Сёлета лаўрэатамі прэміі сталі сайт „Беларускі партызан”, пецярбургская інтэрнэт-газета „Фонтанка”, медыя-платформа з Тбілісі „Чайхана”.
Намінаваныя на прэмію сёлета былі 33 СМІ з краін Паўднёвага Каўказа, Беларусі ды Расеі.
Паведамляецца, што „Беларускі партызан” быў намінаваны Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Прэмію яму ўручылі за прафесійную, працяглую журналістыку з рэгіянальным фокусам.