Беларускі праваабаронца стаў лаўрэатам міжнароднай прэміі



Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта – Алег Гулак стаў лаўрэатам французка-нямецкай прэміі „За правы чалавека і вяршэнства права”. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў чацвер у Берліне.

Алег Гулак

Лаўрэатамі прэміі таксама стаў шэраг прадстаўнікоў іншых краінаў. Спецыяльная прэмія прысуджана сірыйскай арганізацыі „Белыя каскі”.

У сумеснай заяве з нагоды ўручэння прэміі кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Францыі Франк-Вальтэр Штанмайер і Жан-Марк Эро адзначылі, што ўзнагарода заснавана для таго, каб аддаць належнае мужным жанчынам і мужчынам ва ўсім свеце, якія змагаюцца за правы чалавека.